Сумбава | |
---|---|
індан. Sumbawa | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 2 850 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
8°44′25″ пд. ш. 117°59′43″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Правінцыя | Заходнія Малыя Зондскія астравы |
![]() |
Сумба́ва[1] (індан.: Sumbawa) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэрыторыя Інданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай з’яўляецца горад Біма-Рама.
Плошча вострава складае 15 448[крыніца?] (каля 13 300[1][2][3]) км². Насельніцтва каля 1 мільёна чалавек (2000)[1].
У вострава даўгаватыя абрысы, ён працягнуўся з захаду на ўсход. Даўжыня каля 280 км і ў шырыня — 90 км. На захад ад Сумбавы размешчаны востраў Ламбок, на ўсход — востраў Флорэс. Ландшафт Сумбавы гарысты і пакрыты трапічным лесам. Узбярэжжа характарызуецца шматлікімі бухтамі. На поўначы вострава знаходзіцца вулкан Тамбора.
Карэннымі жыхарамі вострава Сумбава з’яўляюцца народы самава і мбоджа.