Су́мнік [ 1] [ 2] , залатацень [ 2] (Solidágo , ад лац. : Solidus — «моцны», «здаровы», па лекавых уласцівасцях расліны) — род кветкавых раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae ).
Сумнік звычайны (Solidago virgaurea ). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны і кусты вышынёй да 2 м. Сцёблы прамастойныя. Лісце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі жоўтыя, дробныя ў дробных кошыках , сабраных у аднабокую мяцёлку або гронкападобныя ці шчыткападобныя суквецці . Плод — сямянка .
Род налічвае каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амерыцы , некалькі відаў у Паўднёвай Амерыцы і Еўразіі . На тэрыторыі Беларусі 3 віда — сумнік звычайны (Solidago virgaurea ), Solidago gigantea і сумнік канадскі (Solidago canadensis ).
Лекавыя , дэкаратыўныя , фарбавальныя і меданосныя расліны.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі сумнік занесены ў чорны спіс і забаронены да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[ 3] .
Зноскі