Шматгадоваятравяністая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чырвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком.
Золотарник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 357. — 563 с.(руск.)