Сунгары | |
---|---|
кіт. 松花江 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1927[1] (1870[2][3]) км |
Басейн | 524 000 км² |
Расход вады | 2 470 м³/с (каля горада Харбін) |
Вадацёк | |
Выток | Чхонджы |
• Месцазнаходжанне | пласкагор’е Чанбайшань |
• Вышыня | 305 м |
• Каардынаты | 42°43′40″ пн. ш. 127°13′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Месцазнаходжанне | каля горада Тунцзян |
• Вышыня | 50 м |
• Каардынаты | 47°42′22″ пн. ш. 132°31′04″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,13 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора → Ціхі акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Хэйлунцзян, Гірын |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Су́нгары[2], Сунхуацзян[2] (кіт. спр. 松花江, піньінь sōnghuājiāng) — рака на паўночным усходзе Кітая, самы буйны прыток Амура па воднасці, ўпадае ў яго справа па цячэнні.
Даўжыня ракі 1927[1] (1870[2][3][4]) км. Плошча вадазбору 524 000[1] км². Сярэдні расход вады каля горада Харбін складае 2470[1] м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13[1] м/км.
Рака Сунгары бярэ пачатак на пласкагор’і Чанбайшань (зліццё рэк Таудаацзян і Эрдаацзян[1]) і працякае па тэрыторыі правінцый Гірын і Хэйлунцзян. На ёй знаходзяцца гарады Гірын, Харбін, Цзямусы. Сцёк ракі зарэгуляваны гідраэлектрастанцыямі. Самы вялікі прыток (левы) — рака Нуньцзян. Сярод прытокаў: Муданьцзян, Нуньцзян, Хуланьхэ, Іньмахэ, Хайфахэ, Лаліньхэ, Ашыхэ і інш.