Сунля́о, Сунляопін’юань, Маньчжурская раўніна (кіт. трад. 東北平原, спр. 东北平原, піньінь Dōngběi Píngyuán) — раўніна на паўночным усходзе Кітая, у басейнах рэк Сунгары і Ляахэ.
Плошча каля 350 (каля 300) тыс. км². Вышыні да 1000[1] м над узроўнем мора (пераважаючыя вышыні 200—300 м, у паўднёва-заходняй частцы — да 100 м). Раўніна плоская, складзеная пераважна з рачных і азёрных адкладаў. Уздоўж водападзелу рэк Сунгары і Ляахэ узгоркі, складзеныя з гранітаў, базальтаў, гнейсаў, перакрытыя лёсам. У заходняй і паўднёва-заходняй частках сустракаюцца эолавыя формы рэльефу (дзюны і інш.).
Клімат умераны, мусонны. Ападкаў выпадае 400—700 мм за год. Ландшафт стэпавы, на паўночнай і ўсходняй ускраінах лесастэп. На поўначы ў асобных месцах вечная мерзлата.
Буйныя гарады: Харбін, Чанчунь, Цыцыкар, Шыньян, Фушунь.
Зноскі
- Сунля́о, Сунляопін’юа́нь, Маньчжурская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сунляо // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Маньчжурская равнина // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сунляо // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 646. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Сунляопинъюань, Маньчжу́рская равни́на // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 401. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Суньля́о, аньчжурская равнина // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 458. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.