Сунічнае дрэва | ||||||||||||||||
Arbutus unedo. Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны з пладамі. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Arbutus L., 1753 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Суні́чнае дрэва, сунічнік[3] (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор’і, Крыме і Заходнім Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.
Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).
Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.