Супраціўленне на мосце Нэньцзян

Супраціў на мосце Нэньцзян
Асноўны канфлікт: Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю
Японскі танк Renault у Маньчжурыі
Дата 4 лістапада 1931
Месца мост праз Нуньцзян паўднёвей Цыцыкара
Вынік перамога японцаў
Праціўнікі
 Тайвань  Японская імперыя
Камандуючыя
Тайвань Ма Чжаньшань Сцяг Японскай імператарскай арміі Сёго Хасэбэ
Сілы бакоў
2 500 800
Страты
120 15

Супраціў на мосце Нэньцзян — бой за мост на рацэ Нуньцзян паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі, што адбыўся ў час японскага ўварвання ў Маньчжурыю.

Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Чан Кайшы забараніў кітайскім войскам у Маньчжурыі аказваць супраціў японскім захопнікам. Губернатар паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян генерал Ма Чжаньшань не падначаліўся загаду і паспрабаваў вымінуць пранікненне праціўніка ў сваю правінцыю, падарваўшы стратэгічна важны мост праз раку Нуньцзян. 4 лістапада для паправы прыбыў атрад з 800 японскіх салдатаў. Хто першы адкрыў агонь, невядома: бакі вінавацілі адзін аднаго. Страляніна працягвалася 3 гадзіны, пасля чаго кітайцы адступілі. Бой адзначыў пачатак Хэйлунцзянскай кампаніі, падчас якой адбылося яшчэ некалькі бітваў. Пасля аказанага супраціву Чжаньшань стаў нацыянальным героем, у яго шэрагі ўліліся новыя добраахвотнікі, якія пазней вялі партызанскую вайну супраць Маньчжоў-го.