Суржык | |
---|---|
Краіны | Украіна, Расія, Малдова |
Агульная колькасць носьбітаў | некалькі мільёнаў |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Змяшаная мова: |
кантактная мова на аснове ўкраінскай і рускай. | |
Пісьменнасць |
кірыліца (украінскі алфавіт) |
Су́ржык (укр.: суржик, ад царкоўнаславянскага сурожь — «сумесь рознага зерня з жытам») — моўны феномен, які ўзнікае пры змяшэнні рускай і ўкраінскай моў, а дакладней, у выніку напаўнення ўкраінскай мовы рускай лексікай, а часам і сінтаксісам. Суржык падобны да такой моўнай з'явы як піджыны.
На Украіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэнняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-рускага моўнага феномена, а пазней яго значэнне пашырылася і цяпер пазначае элементы дзвюх або некалькіх моў, аб'яднаных штучна, без захавання норм літаратурнай мовы.
Некаторыя характэрныя праявы суржыка (у параўнанні з нарматыўнай украінскай мовай):
Руска-ўкраінскі суржык распаўсюджаны ў побытавых зносінах жыхароў многіх рэгіёнаў Украіны, а таксама мясцовасцей на тэрыторыі Расіі, дзе пражывае ўкраінскае насельніцтва — на Старадубшчыне, Куршчыне, Падонні, Кубані, Стаўрапольшчыне, Цершчыне, Паволжы, Паўраллі, Заходняй Сібіры і іншых. Ва Украіне суржык мае найбольшае распаўсюджанне ў рэгіёнах шырокага выкарыстання рускай мовы ў гарадах — Усход, Поўдзень. У пераважна ўкраінскамоўных рэгіёнах яго выкарыстанне рэзка звужанае.
Паводле даследаванняў Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, у 2003 годзе распаўсюджанасць «суржыкамоўнасці» сярод дарослага насельніцтва розных рэгіёнаў Украіны складала ад 2,5 % (Заходні рэгіён) да 21,7 % (Усходне-Цэнтральны рэгіён), а ў цэлым па Украіне — каля 12 %. Але варта ўлічваць, што праз відавочныя праблемы з правядзеннем выразнай мяжы паміж «суржыкамоўнасцю», ужываннем асобных элементаў суржыка і «чыстай» ўкраінамоўнасцю альбо рускамоўнасцю такія ацэнкі могуць быць толькі прыблізнымі.
Варта таксама звярнуць увагу на існаванне спрадвечных пераходных дыялектаў паміж усходнеславянскімі гаворкамі, якія пазней ляглі ў аснову сучасных літаратурных украінскай і рускай моў. Гэтыя дыялекты могуць утрымліваць некаторыя пераходныя руска-ўкраінскія рысы, але ў лінгвістыцы не адносяцца да суржыка. Паходжанне суржыка звычайна трактуецца гісторыкамі як вынік узаемадзенняў у прамысловых цэнтрах паўднёвага ўсходу Украіны канца ХІХ ст. Гэта ў некаторай ступені збліжае сутнасць суржыка з трасянкай, з ёй суржык таксама падзяляе прыроду ўласнай структуры (кантактаванне дзвюх блізкароднасных моў).
Для паляпшэння артыкула пажадана |