| ||||||||||||||
Сурын (тайск.: สุรินทร์) — горад на паўночным усходзе Тайланда, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сурын. Размешчаны на паўднёвай ускраіне плато Карат, у басейне ракі Мун, прыкладна за 430 км на паўночны ўсход ад Бангкока. Насельніцтва — 40 096 чалавек (2012).
Праз Сурын праходзіць чыгунка, якая злучае буйныя гарады Накхонратчасіма і Убонратчатхані.