Суспе́нзіі[1], завісі[1] (лац.: suspensio, літаральна — падвешванне, ад лац.: suspendo — падвешваю) — сумесь рэчываў, дзе цвёрдае рэчыва размеркавана ў выглядзе найдрабнейшых часціц у вадкім рэчыве ў суспензаваным (неасеўшым) стане[2][3].
Суспензія — гэта грубадысперсная сістэма з цвёрдай дысперснай фазай і вадкім дысперсійным асяроддзем. Звычайна часціцы дысперснай фазы настолькі вялікія (больш за 10 мкм), што асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (седыментуюць). Суспензіі, у якіх седыментацыя ідзе вельмі павольна з-за малой розніцы ў шчыльнасці дысперснай фазы і дысперсійнага асяроддзя, часам завуць завісямі. У канцэнтраваных суспензіях лёгка ўзнікаюць дысперсныя структуры. Тыповыя суспензіі — пульпы, свідравыя прамывачныя вадкасці, цэментныя растворы, эмалевыя фарбы. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамікі.
Суспензіі (завісі) // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 225—226. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.