Нахіл зямной восі ў адносінах да плоскасці экліптыкі (плоскасці арбіты Зямлі)
Сутачнае вярчэнне Зямлі — кручэнне Зямлі вакол сваёй восі з перыядам у адны зорныя суткі, непасрэдна назіранай праявай чаго з'яўляецца сутачнае вярчэнне нябеснай сферы. Вярчэнне Зямлі адбываецца з захаду на ўсход. Пры назіранні з Палярнай зоркі або паўночнага полюса экліптыкі вярчэнне Зямлі адбываецца супраць гадзіннай стрэлкі.