Сутыкненні ў Кербеле (2007) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 27—29 жніўня 2007 | ||
Месца | Кербела | ||
Вынік | тактычная перамога ўрада, стратэгічная нічыя | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Сутыкненні ў Кербеле — падзеі Іракскай вайны, у ходзе якіх адбыліся баі паміж паўстанцкай арганізацыяй «Армія Махдзі» і праўладнымі сіламі, падтрыманымі замежнымі войскамі[3].
Першыя перастрэлкі ў Кербела адбыліся 27 жніўня 2007 года. Урад аператыўна адрэагаваў на гэта, накіраваўшы ў раён дадатковыя войскі. Тады паміж баевікамі і кааліцыйнымі сіламі, прадстаўленымі ўзводамі польскіх і балгарскіх войскаў, разгарэўся бой за будынак мэрыі Кербелы. Тут мелася значная колькасная перавага паміж бакамі: каля 60 замежнікаў з 15 іракскімі паліцэйскімі супраць больш чым 300 паўстанцаў. Па паведамленнях польскіх вайскоўцаў, на баку супраціву нібыта ўдзельнічалі чачэнскія найміты, аднак дадзеная інфармацыя, акрамя польскіх крыніц, нідзе не пацвердзілася.
Нягледзячы на складаную абстаноўку, каля мэрыі ўдалося разграміць паўстанцаў
Раніцай 29 жніўня прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі ўвёў каменданцкі час. Неўзабаве пасля гэтага ён заявіў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем[4]. Тым не менш, увечары ў горадзе яшчэ ішлі баі.
Кіраўнік арміі Махдзі ў Кербеле Алі Шарыа быў арыштаваны і адданы суду за распачаты гвалт у горадзе. У жніўні 2008 года ён быў асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання[5].