Сухаволя

Горад
Сухаволя
польск.: Suchowola
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Плошча
  • 25,95 км²
Вышыня цэнтра
156 м
Насельніцтва
  • 2 113 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
16-150
TERC
2011094
Афіцыйны сайт
Сухаволя на карце Польшчы ±
Сухаволя (Польшча)
Сухаволя
Сухаволя (Падляскае ваяводства)
Сухаволя

Сухаволя (польск.: Suchowola) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба гміны Сухаволя.

Касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVI стагоддзя як частка Гарадзенскай эканоміі, уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1777 годзе Сухаволя атрымала гарадскія правы.

У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць крайнія пункты Еўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Еўропы, пра што сведчыць памятны знак у гарадскім парку.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Сінагога, 1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (з іх 8 мураваных), дзейнічаў касцёл; у канцы XIX стагоддзя — 464 будынкі. 30 мая 1868 года з’явіўся праект гарадскага герба: у зялёным полі залатыя трыліснікі[2]. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года горад зноў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагоддзе: ~1890 год — 2292 чал. (1104 муж. і 1188 жан.), з іх 1087 каталікоў, 9 праваслаўных, 1184 іўдзеі і 12 мусульман[3]
  • XXI стагоддзе: 2017 год — 2196 чал.
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1884—1885)
  • Млын ветраны (пачатак XX ст.)
  • Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сінагога (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711094-0041312?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 242.
  3. Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 482.