Сухажылле — шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, канцавая структура папярочна-паласатых цягліц, з дапамогай якіх яны прымацоўваюцца да костак шкілета.
Сухажылле складаецца з кампактных паралельных пучкоў калагенавых валокнаў, паміж якімі размешчаны шэрагі фібрацытаў (тэндацытаў). Часцей у фарміраванні сухажылляў ўдзельнічае калаген тыпу I, таксама сустракаюцца валокны калагену тыпаў III і V. Пучкі калагена ўтрымліваюцца разам протэагліканамі. Паралельна ходу калагенавых валокнаў размешчаны крывяносныя сасуды, якія маюць папярочныя анастамозы.
Зноскі
- Сухажы́лле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сухажы́лле; Сухажы́льны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 396. — 663 с.
- Fukuta, S.; Oyama, M.; Kavalkovich, K.; Fu, F. H.; Niyibizi, C., Identification of types II, IX and X collagens at the insertion site of the bovine achilles tendon. Matrix Biology 1998, 17, (1), 65-73. (англ.)
- Jozsa, L., and Kannus, P., Human Tendons: Anatomy, Physiology, and Pathology. Human Kinetics: Champaign, IL, 1997. (англ.)