Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі | |
---|---|
араб. الجيش السعودي | |
![]() | |
Гады існавання | 1745 — наш час |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне |
![]() |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | сухапутныя войскі |
Складаецца з | |
Колькасць | 75 000 чалавек (станам на 2021 год[1]) |
Войны | #Удзел ва ўзброеных канфліктах |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
![]() ![]() |
Сайт | rslf.gov.sa (ар.) (англ.) |
Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.
Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.
Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:
Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].
Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].
Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].
Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, а таксама некалькі мінамётаў[4].
Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].
Паветрана-дэсантная брыгада месціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].
Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:
Танкі | |||
---|---|---|---|
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
M1 Abrams | ![]() |
M1A2S і М1А2 | 422[5] |
M60 Patton | ![]() |
M60A3 | 390[6] |
AMX-30 | ![]() |
AMX-30SA | 250 |
Баявыя машыны пяхоты | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
M2 Bradley | ![]() |
M2A2 | 400[7] |
AMX-10P | ![]() |
293[6] | |
Бронетранспарцёры | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
Al-Masmak | ![]() |
5 331[8] | |
M113 | ![]() |
розныя мадыфікацыі | 3 112[7] |
Panhard M3 | ![]() ![]() |
различные модификации | 150[9] |
Бронеаўтамабілі | |||
Назва | Краіна | Мадыфікацыі | Колькасць |
HMMWV | ![]() |
розныя мадыфікацыі | 1500 |
Oshkosh M-ATV | ![]() |
розныя мадыфікацыі | 1679[10] |
URO VAMTAC | ![]() |
30[11] | |
Дзідгоры Медэвак | ![]() |
медыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1 | более 100 |
Артылерыя | |||
Назва | Краіна | Класіфікацыя | Колькасць |
M270 MLRS | ![]() |
РСЗА | 50 |
Astros II | ![]() |
РСЗА | 72 |
PLZ-45 | ![]() |
САУ | 54[12] |
М109 | ![]() |
САУ | 600[13] |
AMX-30 AuF.1 | ![]() |
САУ | 51 |
M198 | ![]() |
буксаваная гаўбіца | 144 |
FH70 | ![]() |
буксаваная гаўбіца | 40 |
М114 | ![]() |
гаўбіца | 534 |
М102 | ![]() |
буксаваная гаўбіца | 300[7] |
М101 | ![]() |
гаўбіца | 800 |