Су́ша[1][2][3] — частка зямной паверхні, не пакрытая акіянамі і морамі (мацерыкі і астравы)[4][1].
Агульная плошча зямной сушы — больш за 149 млн кв. км (29,2 % паверхні Зямлі). Звычайна ў паняцце сушы не ўключаюцца азёры і вадасховішчы. Сярэдняя вышыня сушы — 875 м над узроўнем мора, мінімальная — 417 м ніжэй ўзроўня мора (Мёртвае мора). Найбольшая вышыня 8848 м (гара Джамалунгма.