Аднагадовыя, двухгадовыя, шматгадовыя травяністыя расліны з лямцавым або шарсцістым апушэннем. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, галінастыя. Лісце падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае. Кошыкі невялікія, апушаныя, сабраныя ў шчытка-, клубочка- ці коласападобныя, вузкамяцёлачныя суквецці на верхавінках парасткаў. Плод — сямянка.
Губанов И. А. и др.Род Сушеница — Gnaphalium L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 319—320. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.