Сушаніца балотная

Сушаніца балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gnaphalium uliginosum L., Sp. Pl. 2: 856 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502816
NCBI  702247
EOL  484959
GRIN  t:104248
IPNI  210174-1
TPL  gcc-32241

Су́шаніца багнавая[1], сушаніца балотная[1] — кветкавая расліна роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20[1][2] см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18[2] см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай Амерыкі[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны[4]. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)[4][5].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур.

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  3. Taxon: Gnaphalium uliginosum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  4. а б в Сушеница топяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Красная книга Саратовской области: Растения, грибы, лишайники. Животные. (руск.) / Комитет охраны окружающей среды и природных ресурсов Саратовской области. — Саратов: Регион. Приволж. изд-во «Детская книга», 1996. — 264 с. —5000 экз. — ISBN 5-8270-0177-5