Сфагнум | |||||||||||||||||
Сфагнум буры (Sphagnum fuscum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sphagnum L. 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Сфа́гнум, сфагнавы мох[1], тарфяны мох (Sphagnum) — адзіны род імхоў сямейства сфагнавых.
Адна-, двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі буйныя, мяккія, рыхлыя або шчыльныя, ад бледна-зялёных да жоўтых, бурых, пурпуровых або чырванаватых, часта ўтвараюць суцэльнае покрыва. Сцябло без рызоідаў, шматрадова аблісцелае, з шматлікімі чарапіцападобна аблісцелымі галінкамі, знізу паступова адмірае. Галінкі сабраны пучкамі, а на верхавінцы ўтвараюць разетку або галоўку. Лісце тонкае, без жылкі, мае два тыпы клетак — вузкія хларафіланосныя і шырокія ваданосныя. Сфагнум здольны ўбіраць многа вады (у 20-30 разоў больш за яго паветрана-сухую масу) і ўтрымліваюць яе ў дзярнінцы. Сцябловае лісце ад трохвугольнага да языка- або лапатападобнага, галінкавае — ад яйцападобнага да лінейнага, часта ўвагнутае.
Галінкі з антэрыдыямі булавападобна ўздутыя, часта ярка афарбаваныя. Архегоніі на верхавінцы буйналіставых укарочаных галінак. Каробачка шарападобная, бліскучая, цёмна-бурая, з невялікім вечкам, без перыстома, на несапраўднай ножцы. Споравы мяшок шапачкападобны.
Пашыраны паўсюдна за выключэннем арктычных пустынь, арыдных абласцей, у тропіках сустракаецца толькі ў гарах. Найбольш значная роля — у лясной паласе Паўночнага паўшар'я. Пасяляецца на вільготных месцах, спрыяе хуткаму забалочванню тэрыторыі, бо здольны актыўна паглынаць і ўтрымліваць вільгаць. З'яўляецца ўтваральнай раслінай сфагнавых балот.
Найбольшая відавая разнастайнасць у Паўднёвай Амерыцы[крыніца?].
На Беларусі 35 відаў, растуць на балотах (пераважна вярховых і пераходных), у забалочаных і сырых лясах, на мокрых лугах. Спараносяць у жніўні.
З-за малой цеплаправоднасці ўжываецца ў будаўнічай справе як ізаляцыйны матэрыял у выглядзе пласцінак, парашка, якія вырабляюцца з гэтага торфу; таксама дэзадарыруючы сродак. Некаторыя народнасці лічаць сфагнум прыдатным матэрыялам для цёплых пялёнак, якімі яны зімой накрываюць сваіх дзяцей[3].
Сфагнум выкарыстоўваецца ў кветкаводстве ў якасці напаўняльніка пры складанні земляных сумесяў. У паветрана-сухім стане сфагнавыя імхі здольныя паглынуць вады прыкладна ў 20 разоў больш ўласнай масы, што ў 4 разы пераўзыходзіць магчымасці гіграскапічнай ваты (адсюль і назва моху, «сфагнас» па-грэчаскі — губка)[4].
Сфагнум вельмі ўстойлівы да раскладання, высушаны доўга захоўваецца. Расце ў багністых месцах, збіраюць яго летам.
Сфагнумам можна карыстацца ў якасці перавязачнага сродка. Ён валодае ранагаючым і антысептычным дзеяннем з прычыны ўтрымання фенолападобнага рэчыва сфагнолу. У экстраных выпадках сфагнум можна ўжываць без стэрылізацыі[1].
Род сфагнум уключае 120 відаў[5]: