Сфера ўплыву — рэгіён, які фактычна знаходзіцца пад безумоўным палітычным, эканамічным і культурным уплывам іншай дзяржавы. Краіны, якія трапляюць у сферу ўплыву моцнай дзяржавы, завуцца «сатэлітамі». Фактычна катэгорыя сфер уплыву з'яўляецца своеасаблівай эвалюцыяй палітыкі каланіялізму: прысваенне прыродных рэсурсаў, несправядлівая эксплуатацыя працоўнай сілы, захоп рынка.
У эпоху халоднай вайны сферы ўплыву толькі дзвюх краін — СССР і ЗША набылі глабальны маштаб. Так, пад уплыў Савецкага Саюза пасля Другой сусветнай вайны патрапілі практычна ўсе дзяржавы Усходняй Еўропы, а таксама сацыялістычныя краіны на Блізкім Усходзе, ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. ЗША мелі шырокі ўплыў на краіны Заходняй Еўропы, багатыя нафтай краіны Персідскага заліва, Японію, Паўднёвую Карэю, Аўстралію і іншыя. Сферы ўплыву супрацьстаялых бакоў былі замацаваны ваеннымі блокамі: НАТА (1949) і Варшаўскім дагаворам (1955).