Сцынтыляцы́йны лічы́льнік' — дэтэктар радыеактыўнага выпраменьвання, прынцып дзеяння якога заснаваны на люмінесцэнцыі.
Сцынтыляцыйныя лічыльнікі выкарыстоўваюцца для выяўлення радыеактыўнага выпрамення рэчывам, што свяціцца пры паглынанні гама-кванта, нейтрона або зараджанай часціцы, люмінафора. У сучасных прыладах святло з дапамогай святлаводаў перадаецца на фотапамнажальнікі. Паслядоўна выкарыстоўваючы некалькі фотапамнажальнікаў можна дамагчыся ўзмацнення ў мільярды разоў.
Для выяўлення гама-квантаў найчасцей выкарыстоўваюцца крышталі NaI з дамешкам талію. Для выяўлення зараджаных часціц лепш выкарыстоўваць пластыкавыя сцынтылятары, напрыклад, полістэрын з дабаўкай тэрфінілу. Вадкія сцынтыляцыйныя лічыльнікі эфектыўныя для рэгестрацыі бэта-часціц.
Упершыню методу выкарыстання сцынтыляцыйных лічыльнікаў ажыццявіў Уільям Крукс у 1903 годзе.
Сцынтыляцыйны лічыльнік на Вікісховішчы |