Сцяг Валгаградскай вобласці з’яўляецца сімвалам Валгаградскай вобласці. Прыняты 18 верасня 2000 года.
Сцяг Валгаградскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру ў прапорцыях 2:3 з малюнкам пасярэдзіне ў белым колеры фігуры статуі Маці — Радзімы, усталяванай на Мамаевым кургане. Вышыня статуі складае тры чвэрці шырыні палатна сцяга вобласці. Паралельна дрэўку намаляваныя дзве сініх вертыкальных паласы, кожная шырынёй у адну шаснаццатую даўжыні сцяга вобласці і падзеленыя такой жа адлегласцю паміж сабою і ад боку сцяга вобласці.