Сцяг Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 26 мая 1966 |
Прапорцыя |
![]() |
Аўтар сцяга | Уітні Сміт |
Ідэя сцяга | Уітні Сміт |
![]() |
|
Прапорцыя |
![]() |
Дзяржаўны сцяг Гаяны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Гаяны, прыняты 26 мая 1966 года.
На зялёным полі (сімвалізуе прыроду і сельскую гаспадарку Гаяны) трохвугольнік чырвонага колеру (упартасць і дынамічны характар народа ў будаўніцтве незалежнай дзяржавы) з чорнай акантоўкай (стойкасць народа краіны перад цяжкасцямі) ля асновы сцяга, упісаны ў трохвугольнік жоўтага колеру (багацце мінеральных рэсурсаў) з белай акантоўкай (рэкі і водныя рэсурсы краіны), які сімвалізуе стралу.