Сцяг Невады

Сцяг штата Невада
ЗША
Зацверджаны 25 ліпеня 1991
Прапорцыя 2:3

25 лютага 190522 сакавіка 1915
Прапорцыя 2:3

Сцяг Невады (англ.: Flag of Nevada) — адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Невада. [1]

Фон сцяга выкананы ў кобальтава-сінім колеры. У крыжы намаляваны вянок з двух парасткаў палыну з перасякальнымі ў аснове сцёбламі. Усярэдзіне вянка намаляваная пяціканцовая зорка, адзін з прамяней якой накіраваны ўверх. Пад зоркай роўнааддаленымі літарамі паўкругам напісана слова «Nevada». Над вянком паміж верхавінамі парасткаў працягнута стужка з дэвізам «Народжаная ў бітве» (англ.: Battle Born). Стужка і слова «Nevada» пафарбаваны ў жоўта-залаты колер.

Першы сцяг Невады быў распрацаваны ў 1905 губернатарам Джонам Спарксам і палкоўнікам Гары Дейем. Зверху і знізу на сцягу размяшчаліся назвы галоўных прыродных рэсурсаў штата, срэбра (англ.: Silver) і золата (англ.: Gold). У цэнтры сцяга было напісана слова «Nevada». Акрамя таго, на сцягу прысутнічала 36 залатых і срэбных зорак, які сімвалізаваў ўступленне Невады у склад штатаў 36-й па ліку. На сённяшні дзень не захавалася ні адзінага сцяга першапачатковага варыянту. У 1915 жыхаркай Карсан-Сіці Кларай Крыслер быў распрацаваны новы варыянт сцяга. Ён меў сіні фон і утрымліваў у цэнтры герб з пячаткай штата. Над гербам размяшчалася слова «Nevada», пад ім — дэвіз «Усё для Нашай краіны» (англ.: All for Our Country). Надпісы былі акружаныя паўкругамі з 18 зорак. Сцяг быў выкананы ў больш чым 35 колерах. Гэта адбілася на высокай цане яго вытворчасці. У сувязі з гэтым у штаце быў праведзены конкурс на новы дызайн сцяга, які абыходзіўся б танней у вытворчасці. Па выніках конкурсу ў 1929 годзе быў абраны варыянт, прапанаваны нейкім Донам Шэлбахам III (англ.: "Don" Shellbach III). Нязменным у новым сцягу застаўся толькі сіні фон. У крыжы быў намаляваны вянок з двух парасткаў палыну, кветкі — знака штата. Над вянком была намаляваная стужка з дэвізам англ.: Battle Born, што сімвалізавала стварэнне штата падчас грамадзянскай вайны. Усярэдзіне вянка заключана пяціканцовая зорка, паміж прамянямі якой у радыяльным кірунку нанесеныя літары слова «Nevada». Падобнае напісанне слова было не першапачатковай задумкай аўтара, а памылкай, дапушчанай легіслатурай штата. Гэты варыянт сцяга выкарыстоўваўся аж да 1991 года, калі сенатар Уільям Раджыё ўнёс папраўку аб змене напісання слова «Nevada». [2] [3]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нягледзячы на сваю нетрывіяльную гісторыю, нельга сказаць аб тым, што сцяг набыў папулярнасць: паводле апытання, праведзенага ў 2001 годзе вексілалагічнай Асацыяцыяй ЗША, сцяг Невады размясціўся толькі на 55 месцы сярод 72 сцягоў штатаў ЗША, тэрыторый ЗША і канадскіх правінцый.

Зноскі

  1. # NRS235Sec020 NRS: CHAPTER 235 - STATE EMBLEMS; GIFTS AND ENDOWMENTS (англ.). Nevada Legislature. Праверана 30 студзеня 2011.
  2. Official State Flags of Nevada (англ.). Nevada Trivia. Праверана 30 студзеня 2011.
  3. The Guide to the Nevada Legislature 2009-2010 (англ.). Nevada Legislature. Праверана 30 студзеня 2011.