Сцяг Паўночнай Македоніі | |
---|---|
Зацверджаны | 5 кастрычніка 1995 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Miroslav Grčev[d] |
1946 — 1992 |
|
1992 — 1995 |
Сцяг Паўночнай Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разбежнымі прамянямі. Сцяг увасабляе «новае сонца волі» (макед.: ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Македоніі. Сцяг быў прыняты ў 1995 годзе.
Да 1995 года на сцягу было намалявана «Сонца Вергіны», знак цара Старажытнай Македоніі Філіпа II, бацькі Аляксандра Македонскага. Як і назва краіны, гэтая версія сцяга выклікала пратэсты з боку суседняй Грэцыі. Улады Македоніі пайшлі на частковыя саступкі, змяніўшы сцяг, але пакінуўшы назву краіны.
Да 1991 года, калі Сацыялістычная Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі, сцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым контурам зоркі ў верхнім куце каля тронка.
Для паляпшэння артыкула пажадана |