Сцяг Рыгі | |
---|---|
Латвія | |
Зацверджаны | 1936 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Рыгі — афіцыйны сімвал самакіравання горада Рыгі, сталіцы Латвіі.
Гісторыя сцяга Рыгі ўзыходзіць да 30-х гадоў XX стагоддзя, калі чатыром абласным гарадам Латвіі — Рызе, Елгаве, Ліепаі, Даўгаўпілсу — былі дадзены стандартныя сцягі з дзвюх роўных палос рознага колеру. Пасярэдзіне палос і сцяга размяшчаліся гербы горада. Маецца афіцыйная публікацыя ва ўрадавым афіцыёзе Valdības Vēstnesis за 1936 год[1]. Камерцыйнае выкарыстанне сцяга і герба, або іх элементаў, рэгламентавана нарматыўнымі дакументамі Думы Рыгі.
Сцяг уяўля сабой гэта прамакутнае палотнішча з дзвюма гарызантальнымі палосамі, аднолькавай шырыні — верхняя паласа светла-блакітнага колеру, ніжняя — белага. У сярэдзіне сцягу размяшчаецца вялікі герб Рыгі, вышынёй 2/5 ад шырыні палотнішча. Суадносіны шырыні і даўжыні сцягу 1:2. Гэта значыць, што пры памерах сцягу 1х2 м і 1,5х3 м, вышыня герба будзе складаць адпаведна 40 і 60 сантыметраў. На флагштоку сцяга горада знаходзяцца два перакрыжаваныя ключы.