Сцяг Рэспублікі Алтай | |
---|---|
Расія | |
Зацверджаны | 2 ліпеня 1992[1] |
Адменены | 29 чэрвеня 1994[2] |
Паўторна заснаваны |
24 красавіка 2003[3] |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | У. Чукуеў |
29 чэрвеня 1994 — 24 красавіка 2003 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Рэспублікі Алтай з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Алтай. Прыняты 3 сакавіка 1993 года.
Сцяг Рэспублікі Алтай уяўляе сабою прамавугольнае палатно з чатырох гарызантальных палосаў: верхняя — белага колеру, ніжняя — блакітнага, вузкія палосы — белага і блакітнага колераў. Два колеры сцяга Рэспублікі Алтай адпавядаюць колерам Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі і падкрэсліваюць, што Рэспубліка Алтай з'яўляецца суб'ектам Расійскай Федэрацыі. Блакітныя палосы з'яўляюцца знакам чысціні, неба, гор, рэк і азёр Алтая. Белыя палосы ўвасабляюць вечнасць, імкненне да адраджэння, кахання і згодзе народаў Рэспублікі Алтай. Суадносіны палосаў складаюць 1/4, 1/25 і 1/25 да шырыні сцяга. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.