Сцяг Рэспублікі Саха

Сцяг Рэспублікі Саха
Расія
Зацверджаны 14 кастрычніка 1992
Прапорцыя 1:2
Аўтарскі калектыў
Л. Д. Сляпцова, М. Г. Старосцін, А. П. Захарава

Сцяг Якуціі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Якуціі. Прыняты 14 кастрычніка 1992 года.

Дзяржаўны сцяг Якуціі ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з чатырох розных па памеру гарызантальных палосаў адпаведна блакітнага, белага, чырвонага і зялёнага колераў. Суадносіны шырыні палосаў да шырыні сцяга: блакітнай паласы — 3/4 шырыні сцяга, белай паласы — 1/16 шырыні сцяга, чырвонай паласы — 1/16 шырыні сцяга, зялёнай паласы — 1/8 шырыні сцяга. На сярэдзіне блакітнай паласы размешчаны круг белага колеру. Дыяметр круга складае 2/5 шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.