Сцяг Швейцарыі

Сцяг Швейцарскай канфедэрацыі
Зацверджаны 12 снежня 1889
Прапорцыя Сцяг сіметрычны, і яго можна свабодна падвешваць вертыкальна Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:1

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3
Сцяг Гельветычнай рэспублікі (1798—1803)

Сцяг Швейцарыі ўяўляе сабой чырвонае квадратнае палотнішча з белым крыжом пасярэдзіне, канцы якога не дасягаюць краёў сцяга. Прамяні крыжа роўнавялікія і пры гэтым даўжыня прамяня крыжа на 1/6 больш, чым шырыня. У адрозненне ад большасці іншых дзяржаўных сцягоў, сцяг Швейцарыі мае форму квадрату. Паходзіць ад гербу кантона Швіц (аднаго з трох кантонаў, што ўтварылі Швейцарскую канфедэрацыю ў 1291 годзе, разам з Уры і Унтэрвальдам).

Упершыню сцяг выкарыстоўваўся ў бітве пры Лаўпене ў 1339 годзе. Тады лініі крыжа ўжо былі і даходзілі да бакоў сцяга, нагадваючы сучасны дацкі сцяг. Афіцыйна ўведзены ў якасці дзяржаўнага сцяга Швейцарыі ў XIX стагоддзі.

Калі набор колераў сцяга заставаўся нязменным з часоў Свяшчэннай Рымскай імперыі, то форма сцяга змянялася на працягу стагоддзяў:

  • Трохвугольны сцяг канфедэрацыі ў XV і XVI стагоддзяах
  • Белы крыж, які складаецца з 5 аднолькавых квадратаў, на чырвоным фоне ў XIX стагоддзі
  • Пачынаючы з 1889 года (сучасная форма) 5 квадратаў ператвараюцца ў крыж, прамяні якога аднолькавыя і на 1/6 даўжэй сваёй шырыні
Чырвоны Крыж

Знак чырвонага крыжу, які выкарыстоўваецца Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжу, паходзіць ад выявы швейцарскага сцяга. Чырвоны крыж на белым фоне быў дэклараваны як афіцыйны сімвал абароны яшчэ Жэнеўскай канвенцыяй 1864 года. Такія колеры сцяга (якія з’яўляюцца толькі люстраной заменай колераў сцяга Швейцарыі) былі прынятыя, для таго, каб адзначыць адмысловыя заслугі швейцарца па нацыянальнасці і заснавальніка МКЧК Жана Анры Дзюнана.

Дзяржаўны сцяг — толькі квадратнага фармату. Ёсць прамавугольны варыянт, які выкарыстоўваецца гандлёвым флотам Швейцарыі, але які не выкарыстоўваецца на сушы і не з’яўляецца дзяржаўным.

Пасля ўступлення Швейцарыі ў ААН у 2002 годзе з’явіўся міф, што нібы прыняты прамавугольны стандарт формы сцяга, у дадатак да квадратнага. Гэта нібы было зроблена з прычыны таго, што правіламі гэтай арганізацыі рэгламентавана прамавугольная форма сцягоў краін-удзельнікаў. Гэты міф пацверджання ў афіцыйных крыніцах не мае. Наадварот, пры ўступе Швейцарыі ў ААН, апошняя абавязалася выконваць квадратны фармат сцяга, накшталт таго, як выконваецца ўнікальны фармат сцяга Непала. Характэрна, што калі перад штаб-кватэрай ААН у Нью-Ёрку па памылцы вывесілі прамавугольны сцяг, афіцыйны Берн выказаў пратэст і запатрабаваў вывесіць сцяг правільнага фармату.