Сцяг лужыцкіх сербаў

Сцяг лужыцкіх сербаў
Прапорцыя 2:3

Сцяг лужыцкіх сербаў з'яўляецца сцягам лужычанаў. Як і ў большай часткі славянскіх краін, складаецца з панславянскіх колераў, уведзеных у 1848 годзе ў Празе на аснове рускіх нацыянальных колераў [1].

Першае згадванне аб сербскім сцяге датуецца 1842 годам. У чэрвені 1848 года на Першым славянскім кангрэсе ў Празе дэлегацыя лужыцкіх сербаў абвясціла сваім сімвалам сіне-чырвона-белы сцяг[2].

Нацысты забаранілі гэты сцяг у 1935 годзе. З 17 мая 1945 года арганізацыя лужыцкіх сербаў «Домавіна» («Радзіма») зноў пачала выкарыстоўваць гэты сцяг[2].

У заканадаўстве ГДР згадак пра лужыцкі сцяг няма, але саветыы Котбуса і Дрэздэна дазволілі яго выкарыстанне ў асаблівых выпадках[2].

Зноскі