Сын Саула![]() | |
---|---|
венг.: Saul fia | |
Жанр | драматычны фільм[6][7][…] і ваенны фільм[d][8] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Laokoon Filmgroup[d] |
Працягласць | 107 хв.[1] |
Бюджэт | 450 000 000 ± 5 000 000 Ft[11] |
Краіна | |
Мова | венгерская мова[1], ідыш[1], нямецкая[1] і польская[1] |
Год | 11 чэрвеня 2015[2][3], 10 сакавіка 2016[4], 4 лістапада 2015[5] і 15 мая 2015 |
IMDb | ID 3808342 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
«Сын Саула» (венг.: Saul fia) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Ласла Немеша . Галоўную ролю выканаў Геза Рорыг[12].
Дзеянне фільма адбываецца ў кастрычніку 1944 года ў канцлагеры Асвенцім (Аўшвіц-Біркенау). Саул Аўслендэр (Геза Рорыг ) уваходзіць у зондэркаманду — адмысловую групу яўрэяў-вязняў, якім нацысты даручаюць выконваць частку дапаможных прац, звязаных са знішчэннем людзей у газавых камерах і спальваннем іх целаў і адзення. Саул становіцца сведкам таго, як нацысцкі лекар забівае выжылага ў газавай камеры хлопчыка, у якім, як яму здаецца, ён прызнае свайго сына. Ён вырашае, што хлопчыка трэба пахаваць з яўрэйскай малітвай (кадышам), і для ажыццяўлення гэтага спрабуе знайсці равіна. Па ходзе справы іншыя члены зондэркаманды даведваюцца, што нацысты збіраюцца іх усіх хутка знішчыць. У надзеі выратавацца яны пачынаюць падрыхтоўку ўцёкаў, у якую таксама аказваецца ўцягнуты Саул. Праз уцёкі група зняволеных здолела выбрацца з канцлагера, у тым ліку Саул, які нясе мяшок з целам хлопчыка.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 66 кінаўзнагародамі і яшчэ 62 намінацыямі[13].