Сыраежка бураватая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Russula heterophylla (Fr.) Fr., 1838
|
Сінонімы |
---|
Agaricus furcatus var. heterophyllus Fr., 1821 Agaricus heterophyllus (Fr.) Sacc.,1887 Russula rigida Velen., 1920
|
|
Сыраежка бураватая (Russula heterophylla) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—8 см, пукатая, з тонкім краем. У спелых грыбоў шапка пляската-ўвагнутая, з рубчастым краем. Скурка гладкая і дрэнна адстае ад мякаці. Колер скуркі зеленавата-бураваты ад краю і буры ў сярэдзіне шапкі. Ножка даўжынёй 3—6 см і 2—3 см у дыяметры, суцэльная або губчатая, цыліндрычная, зрэдку крыху патоўшчаная каля шапкі грыба. Мякаць шчыльная, крохкая, белага колеру, з мяккім смакам і не мае асаблівага паху. Пласцінкі слаба сыходныя, часам разгалінаваныя, вузкія, белаватыя. Па краю часам на пласцінках прысутнічаюць бураватыя плямы. Споры амаль шарападобныя або шырока-яйкападобныя, бясколерныя.
Ядомы грыб.
Растуць у розных лясах, пераважна лісцевых. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—верасні, паасобку або невялікімі групамі.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 152. — 192 с. — 60 000 экз.