Сырдар’я | |
---|---|
кырг. Сыр-Дарыя, каз. Сырдария, узб. Sirdaryo, тадж. Сирдарё | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2212 (разам з ракой Нарын 3019) км |
Басейн | 219 000 км² |
Расход вады | 703 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 40°54′00″ пн. ш. 71°45′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | North Aral Sea[d] |
• Каардынаты | 46°09′15″ пн. ш. 60°52′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | North Aral Sea[d] |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сырдар’я́ (каз.: Сырдария, узб.: Sirdaryo, тадж.: Сирдарё, стар.-грэч.: Ἰαξάρτης, Якса́ртэс) — рака ў Сярэдняй Азіі, у Казахстане, Узбекістане, Таджыкістане і Кыргызстане.
Утвараецца пры зліціі рэк Нарын і Карадар’я. Даўжыня ракі 2212 км, разам з ракой Нарын — 3019 км. Плошча дэльты 100 тыс. км²[крыніца?]. Плошча вадазбору на выхадзе з гор 219 тыс. км²[1][2][3] (умоўна[3]). Далей плошча вадазбору не мяняецца[2]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,446 тыс. м³/сек[крыніца?]. Сярэдні шматгадовы расход вады ракі Нарын каля кішлака Уч-Курган 434 м³/сек, ракі Карадарья каля пасёлка Кампырават 122 м³/сек, ніжэй іх зліцця каля кішлака Каль 492 м³/сек, на выхадзе з Ферганскай даліны 566 м³/сек, ніжэй ўпадзення ракі Чырык 703 м³/сек, каля горада Казалінск 446 м³/сек {{sfn|ВСЭ|1976}. Найбольш водная ў сярэднім цячэнні. Каля чыгуначнай станцыі Цюмень-Арык (за 996 км ад вусця) складае 618 м³/с[1].
У даліне ракі густая сетка арашальных каналаў. З ракой Нарын злучаецца Вялікім Ферганскім каналам. Кайракумская, Фархадская, Чардарынская гідраэлектрастанцыі і вадасховішчы. Каля ракі гарады Гулістон, Худжанд (Таджыкістан), Сырдар’я, Бекабад (Узбекірстан), Шандара, Кызыларда, Джалагаш, Джусалы, Байканур, Казалінск (Казахстан).