Сысучыя інфузорыі |
Сысучая інфузорыя (злева) ловіць у прэснай вадзе большае па памерах аднаклетачнае Colpidium (справа) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Сысучыя інфузорыі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Suctoria Claparède & Lachmann, 1858
|
|
Сысу́чыя інфузо́рыі, сукторыі (Suctoria) — падклас[3] (клас) прасцейшых тыпу інфузорый.
Каля 500 (каля 1000[5]) відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах і морах. На тэрыторыі Беларусі адзначаюцца такафрыя квадрыпартыта (Tocophrya quadripartita) і такафрыя цыклопавая (Tocophrya cyclopum), ацынета вялікая (Acineta grandis), падофрыя прымацаваная (Podophria fixa). Пераважна сядзячыя формы.
Даўжыня ад 30 мкм да 3 мм. Раснічкі ў дарослых адсутнічаюць. Могуць прымацоўвацца да субстрату, водных раслін і жывёл. У некаторых цела моцна разгалінаванае. Рот адсутнічае. З дапамогай хапальных і сысучых шчупальцаў ловяць і высмоктваюць здабычу, пераважна інфузорый (адсюль назва). Размнажэнне бясполае (вонкавае або ўнутранае пачкаванне, пры якім утвараюцца плаваючыя або поўзаючыя «бадзяжкі») і палавое — кан’югацыя. Некаторыя — паразіты іншых інфузорый.