Сыць | |||||||||||||||||||
Cyperus trachysanthos | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Cyperus L., 1753 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Сыць[2][3] (Cyperus) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Шматгадовыя, радзей двухгадоваыя і аднагадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны з прамастойнымі сцёбламі. Кветкі ў каласках, сабраных у суквецці. Плод — арэшак.
Налічвае больш за 700 відаў[4], пашыраных у трапічных, субтрапічных і, зрэдку, ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі адзін від — Сыць бурая (Cyperus fuscus)[3].
Тэхнічныя, харчовыя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле[3].