Сычужны фермент | |
---|---|
Малекулярная функцыя | aspartic-type endopeptidase activity[d][1] |
EC enzyme number | 3.4.23.4 |
Сычу́жны ферме́нт, рэнін, хімазін — фермент з класа гідралаз, які выпрацоўваецца ў страўнікавых залозах млекакормячых, у тым ліку чалавека.
У жвачных жывёл выпрацоўваецца залозамі сычуга (4-га аддзела страўніка), адсюль адна з яго трывіяльных назваў — сычужны фермент. Гэта першы фермент, вылучаны хімічна: дацкі вучоны Крысціян Хансен вылучыў яго шляхам экстракцыі солевым растворам з высушанага страўніка цяля (залаты медаль у 1874 годзе).