Сье́ра-Нева́да-дэ-Са́нта-Ма́рта (ісп.: Sierra Nevada de Santa Marta) — ізаляваны горны масіў на поўначы Анд, на ўзбярэжжы Прыкарыбскай нізіны. Вышыня 5780 (5775[3]) м (гара Крыстабаль-Калон — самая высокая ў Калумбіі).
Складзены пераважна крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі, схілы — асадкавымі. На вяршынях — вечны снег і ледавікі. На паўночных схілах — лясы, на паўднёвых — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе на вышыні 3000—4500 м высакагорная вечназялёная расліннасць (парамас), якая характарызуецца рэдкімі невысокімі дрэўцамі (2—5 м вышынёй), пераважна з сямейства складанакветных.
- Сье́ра-Нева́да-дэ-Са́нта-Ма́рта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 327—328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сье́рра-Нева́да-де-Са́нта-Ма́рта // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 462. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сье́рра-Нева́да-де-Са́нта-Ма́рта // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 661. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Сье́рра-Нева́да-де-Са́нта-Ма́рта // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)