Сьера-Невада | |
---|---|
![]() | |
37°05′ пн. ш. 3°10′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | поўдзень Пірэнейскага паўвострава |
Горная сістэма | Кардыльера-Бетыка |
Даўжыня | 80 км |
Шырыня | 15—30 км |
Найвышэйшая вяршыня | Муласен |
Вышыня | 3478 м |
![]() |
Сье́ра-Нева́да[1] (ісп.: Sierra Nevada — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка — гара Муласен, 3478 м.
Даўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня — ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў у 1913 годзе.
Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор’яў, падзеленых рачнымі цяснінамі — горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак Хеніль (прыток Гвадалквівіра).
Хрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт.
Хрыбет складзены даламітамі, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. Каля горада Алькіфе — радовішча жалезных руд.