Сьюзан Полгар | |
---|---|
Zsuzsa Polgár | |
![]() | |
Краіны: |
![]() ![]() |
Дата нараджэння: | 19 красавіка 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | гросмайстар (1991) |
Максімальны рэйтынг: | 2577 (студзень 2005) |
Актуальны рэйтынг: | 2 577 (люты 2022)[3] |
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ | |
susanpolgar.com (англ.) | |
![]() |
Сью́зан (Жу́жа) Полгар (таксама Сьюзан Полджар, англ.: Susan Polgar, народж. венг.: Polgár Zsuzsa; нар. 19 красавіка 1969 Будапешт, Венгрыя) — венгерская, потым амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Заслужаны трэнер ФІДЭ (2004)[4]
Яе называюць Жужа Полгар: Жужа — памяньшальная форма ад Жужанна (Zsuzsanna).
Яна з’ехала з Будапешта і цяпер жыве ў Нью-Ёрку.
У студзені 1991 года Полгар стала гросмайстарам сярод мужчын. Раней гэта званне атрымалі Нона Гапрындашвілі і Мая Чыбурданідзэ.
У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету.
У 1999 ФІДЭ пазбавіла Жужу Полгар звання чэмпіёнкі. Пазней яна аспрэчвала гэтае рашэнне ў судзе і выйграла працэс, але званне чэмпіёнкі свету было разыграна.
Сьюзан Полгар гаворыць, акрамя венгерскай, яшчэ на шасці мовах, уключаючы эсперанта, на якой яна гаворыць з самага дзяцінства, нямецкую, рускую, іспанскую, англійскую і іўрыт.
Аб Сьюзан Полгар каналам National Geographic Channel быў зняты дакументальны фільм «Мой выдатны мозг: Зрабіце з мяне генія».