Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт | |
---|---|
Samuel Abraham Goudsmit | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1978[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Паўль Эрэнфест |
Вядомыя вучні | Роберт Бэчэр |
Вядомы як | адзін з аўтараў паняцця спіна, кіраўнік місіі «Алсас» |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэмюэл Абрахам Гаўдсміт (англ.: Samuel Abraham Goudsmit; 11 ліпеня 1902, Гаага — 4 снежня 1978, Рына, штат Невада) — амерыканскі фізік-тэарэтык галандскага паходжання. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).
Навуковыя працы прысвечаны квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, пытанням спектраскапіі. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы адкрыццю спіна электрона, здзейсненага сумесна з Джорджам Уленбекам. На працягу многіх гадоў з'яўляўся рэдактарам часопісаў Амерыканскага фізічнага таварыства.
Вучыўся ў Лейдэнскім і Амстэрдамскім універсітэце. З 1927 года выкладаў у Мічыганскім універсітэце (у 1932—1946 гг. прафесар). У 1941—1944 гг. працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1946—1948 гг. прафесар універсітэта Нортуэстэрн. З 1948 года працаваў у Нацыянальнай лабараторыі ў Брукхейвене. У 1925 годзе сумесна з Дж. Ю. Уленбекам прыйшоў да ўяўлення аб спіне электрона.