Сэмюэл Рычардсан | |
---|---|
Samuel Richardson | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1689[1][2] ці 19 жніўня 1687[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1761[4][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Англія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
Жанр | сентыментальная літаратура |
Мова твораў | англійская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Сэмюэл Рычардсан (англ.: Samuel Richardson; 19 жніўня 1689, Дэрбішыр — 4 ліпеня 1761, Парсанс-Грын) — англійскі пісьменнік, пачынальнік «чуллівай» літаратуры XVIII і пачатку XIX ст.
Вядомасць Сэмюэлу Рычардсану прынеслі яго тры эпісталярныя раманы: «Памэла, або узнагароджаная дабрачыннасць» (1740), «Кларыса, або гісторыя юнай паненкі» (1748) і «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (1753). Яго дэбютны твор — гісторыя кахання, заручын і шлюбу пакаёўкі Памэлы і ейнага пана містэра Б. Гэта быў праўдзівы прарыў для свайго часу: упершыню ў англійскай літаратуры раман пра закаханых, падзеленых сацыяльнымі перашкодамі, атрымлівае шчаслівы канец[5].
Акрамя сваёй пісьменніцкай кар’еры, Рычардсан быў аўтарытэтным тыпографам і выдаўцом і выпусціў у свет каля 500 розных прац, шматлікіх газет і часопісаў.