Сэмюэл Сівал | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1652[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1730[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Henry Sewall[d][4] |
Маці | Jane Dummer[d][4] |
Жонка | Hannah Quincy Hull[d] |
Дзеці | Джозеф Сівал[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | юрыст, суддзя, пісьменнік, бібліятэкар |
Мова твораў | англійская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Сэмюэл Сівал (англ.: Samuel Sewall; 1652—1730) — амерыканскі прававед, адміністратар і рэлігійны дзеяч, пісьменнік.
Нарадзіўся ў Англіі, аднак у раннім узросце быў прывезены ў амерыканскую калонію. Ён пасяліўся ў раёне Бостана, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў кар’еру прававеда, адміністратара і рэлігійнага дзеяча. Стаў сведкам пераўтварэнняў, якія адбываліся ў ходзе развіцця пурытанскага грамадства ад строга рэлігійнага да грамадства з больш шырокім кругаглядам меркантыльных янкі ў калоніях Новай Англіі, з іх стаўленнем да дабрабыту. Яго «Дзённік», які ахоплівае 1674—1729 гг., міжволі рэгіструе гэты пераход.
«Дзённік» Сэмюэла Сівала жывы і захапляючы. Яго аўтар прытрымліваецца ўзораў паэзіі ранняй Новай Англіі (Уільям Брэдфард, Эдвард Тэйлар).
Нататкі Сівала з’яўляюцца кароткімі занатоўкамі яго паўсядзённага жыцця, якія добра і набожна адлюстроўваюць ягоную цікаўнасць да жыцця. Ён робіць запісы аб невялікіх пакупках цукерак для жанчыны, да якой ён заляцаўся, і аб іх спрэчках наконт таго, ці павінен ён прытрымлівацца традыцый арыстакратычных і багатых людзем, напрыклад, насіць парык альбо карыстацца паслугамі рамізніка.
Яго «Дзённік» часта параўноўваецца з англійскім дзённікам Сэмюэла Пэпі, напісаным у той жа самы перыяд.