Сэмюэл Філіпс Хантынгтан | |
---|---|
англ.: Samuel P. Huntington | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2008[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Dorothy Sanborn Phillips[d][4] |
Жонка | Nancy Arkelyan Huntington[d] |
Род дзейнасці | філосаф, геапалітык, палітолаг, пісьменнік, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, эканаміст |
Навуковая сфера | міжнародныя адносіны |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Фрэнсіс Фукуяма і John Mearsheimer[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сэмюэл Філіпс Хантынгтан (англ.: Samuel Phillips Huntington; 18 красавіка 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 24 снежня 2008, Мартас-Він'ярд, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі сацыёлаг і палітолаг, аўтар канцэпцыі этнакультурнага падзелу цывілізацый, апублікаванай ім у артыкуле «Сутыкненне цывілізацый?» (The Clash of Civilizations?), апублікаванай у 1993 годзе ў часопісе Foreign Affairs, а затым у 1996 годзе ў кнізе «Сутыкненне цывілізацый».
Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Ельскім універсітэце, у 1948 годзе — ступень магістра ў Чыкагскім універсітэце, абараніў доктарскую дысертацыю ў Гарвардскім універсітэце, дзе і выкладаў да канца жыцця. У пачатку навуковай кар'еры стаў знакамітым, перш за ўсё, як даследчык грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі і тэорыі мадэрнізацыі. Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса Foreign Policy .
У 1973 працаваў намеснікам дырэктара Цэнтра міжнародных адносін; у 1977—1978 гадах — каардынатарам аддзела планавання ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША; у 1978—1989 гадах — дырэктарам Цэнтра міжнародных адносін.
Паказчыкам высокага аўтарытэту Хантынгтана сярод амерыканскіх палітолагаў з'яўляецца абранне яго ў 1984—1985 гадах віцэ-прэзідэнтам, а ў 1986—1987 гадах — прэзідэнтам Амерыканскай Асацыяцыі палітычных навук.
Хантынгтон — аўтар шматлікіх работ у галіне палітычнай мадэрнізацыі, міжнародных адносін, тэорыі дэмакратыі і іміграцыі. Сярод іх варта вылучыць:
Вялікую вядомасць атрымала створаная Хантынхтонам канцэпцыя «сутыкнення цывілізацый», якая апісвае дынаміку сучасных міжнародных адносін скрозь прызму канфліктаў на цывілізацыйнай аснове. Хантынгтон выказаў меркаванне пра непазбежнасць у недалёкай будучыні супрацьстаяння паміж ісламскім і заходнім светамі, якое будзе нагадваць савецка-амерыканскае супрацьстаянне ў часы Халоднай вайны. Фактычна тая ж канцэпцыя амаль на дваццаць гадоў раней Хантынгтана была акрэслена ў працах беларускага філосафа і культуролага Мікалая Крукоўскага (1923—2013).
Іншая вядомая тэарэтычная распрацоўка Хантынгтана — канцэпцыя «хваляў дэмакратызацыі».