Сэндэра Луміноса

Камуністычная партыя Перу — Светлы шлях
ісп.: Partido Comunista del Perú — Sendero Luminoso
Выява лагатыпа
Лідар Таварыш Хасэ
Заснавальнік Abimael Guzmán[d] і Augusta La Torre[d]
Дата заснавання 1960
Дата роспуску чэрвень 2018
Краіна
Ідэалогія мааізм, марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 200
Дэвіз Viva la Guerra Popular
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэндэ́ра Луміно́са (ісп.: Sendero Luminoso — «светлы шлях»), або Перуанская камуністычная партыя светлага шляху Марыятэгі (ісп.: Partido Comunista del Perú — Sendero Luminoso) — экстрэмісцкая леварадыкальная арганізацыя ў Перу. Створана ў 1980 годзе групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, Сэндэра Луміноса разгарнула супраць урада Перу партызанскую вайну, ахвярамі якой у 19801990-я гг. сталі каля 30 тысяч чал. Нягледзячы на сур'ёзныя страты, якія Сэндэра Луміноса панесла ў пачатку 1990-х гг., яна кантралюе значныя тэрыторыі на ўсходзе і ў цэнтральных раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.