Сэрвіс (значэнні)

Сэ́рвіс (ад лац.: service — служэнне; → лац.: servio — служыць, абслугоўваць; → лац.: servus — 1) служылы, раб, паднявольны; змешчаны ў поўным падначаленні, залежны, падуладны; рабскі, нявольніцкі; 2) абцяжараны павіннасцямі); 3) -а, м. Тое ж, што абслугоўванне[1],[2].

Сучаснае значэнне «сэрвіс»[3] (англ.: service — служба) — абслугоўванне насельніцтва ў розных сферах штодзённага жыцця (напрыклад, гасцінічны сэрвіс, аўтамабільны сэрвіс).

Сэрвіс, як від ажыццяўляемых паслуг, — гэта выкананне дзеянняў, скіраваных на задавальненне патрэб, жаданняў і чаканняў каго-небудзь. Калі патрэба, жаданне ці чаканні ў выніку ўзаемадзеяння не былі задаволены, сэрвісу няма.

Сэрвіс (у дачыненні да бізнесу, ці сэрвіснае абслугоўванне) — гэта вырашэнне праблемы кліента перад яе праявай. Злучана па большай частцы з аўтаматызаванымі сістэмамі збору і аналізу звестак.

Зноскі

  1. Латинско-русский словарь Лингво: servio(недаступная спасылка)
  2. Латинско-русский словарь Лингво: servus(недаступная спасылка)
  3. Сучасны тлумачальны слоўнік.