Сэрца | |
---|---|
Сэрца чалавека | |
Сістэма | Кровазварот |
Кровазабеспячэнне | Правая каранарная артэрыя, левая каранарная артэрыя |
Вянозны адток | вялікая вена сэрца, сярэдняя вена сэрца, малая вена сэрца, пярэднія вены сэрца, малыя вена, задняя вена левага жалудачка, касая вена левага перадсэрдзя |
Інервацыя |
|
Лімфа | ніжнія трахеабранхіяльныя лімфавузлы, пярэднія міжсценневыя лімфавузлы. |
Каталогі | MeSH?—Gray?—Dorlands |
Сэрца чалавека — полы мышачны орган, заключаны ў калясардэчную сумку — перыкард.[1] Размешчана паміж лёгкімі ў міжсценні грудной поласці, мае форму зрэзанага конуса. У дарослага чалавека даўжыня сэрца складае 10—15 см, сярэдняя маса 250 г у жанчын, 330 г у мужчын.
Перагародка падзяляе сэрца на правую і левую палавіны (правая ў пярэдняй частцы цела, левая — у задняй). Кожная з палавін мае перадсэрдзе (уверсе) і размешчаны пад ім жалудачак. «Шкілет» сэрца складаецца са шчыльнай валакністай злучальнай тканкі з участкамі храстковай, утвораны мембраннай перагародкай, фібрознымі трохвугольнікамі і кольцамі. З ім звязаны клапаны сэрца і прымацавана большасць мышачных валокнаў. Сценка сэрца ўтворана папярочна-паласатай сардэчнай мышачнай тканкай (міякардам), якая звонку абкружана эпікардам, унутры выслана эндакардам.
Рух крыві ў адным напрамку забяспечваецца сардэчнымі клапанамі, якія адкрываюцца толькі ў адным напрамку: з перадсэрдзяў у жалудачкі і з жалудачкаў у артэрыі. Сэрца дарослага чалавека скарачаецца 55—70 разоў за хвіліну і пераганяе за гэты час 4,5—5 л крыві. Кожны цыкл сардэчнай дзейнасці складаецца са скарачэння (сістала) перадсэрдзяў, потым жалудачкаў і паўзы (дыястала), у час якой сардэчная поласць напаўняецца крывёю і аднаўляецца скарачальная энергія сэрца. Дзейнасць сэрца рэгулюецца нейрагумаральнымі механізмамі . Сардэчная мышца валодае аўтаматызмам (можа скарачацца і без удзелу цэнтральнай нервовай сістэмы). Сэрца забяспечваецца крывёю каранарнымі (вянечнымі) артэрыямі , якія ўтвараюць густую капілярную сетку; інервуецца галінкамі блукальнага і сімпатычнага нерваў.
Хваробы сэрца чалавека вывучае кардыялогія.
Cэрца чалавека знаходзіцца ў цэнтры міжсцення, на ўзроўні грудных пазванкоў Т5-Т8. Сэрца заключана ў перыкард – двайны мембранны мяшочак, які прымацоўваецца да міжсцення. Задняя паверхня сэрца ляжыць паблізу хрыбетнага стаўпа, пярэдняя паверхня замацована за грудзінай і грудіна-рэбравымі храсткамі. Верхняя частка сэрца ўяўляе сабой месца мацавання некалькіх буйных крывяносных сасудаў: полых вен, аорты і лёгачнага ствала. Верхняя частка сэрца знаходзіцца на ўзроўні трэцяга рэбернага храстка. Ніжняя вяршыня сэрца ляжыць злева ад грудзіны (ад 8 да 9 см ад сярэднегрудзіннай лініі) паміж чацвёртым і пятым рэбрамі паблізу іх сучлянення з рэбернымі храсткамі.
Па ўласных пачуццях сэрца адчуваецца злева ад грудзіны больш з-за таго, што левыя аддзелы сэрца мацней за правыя, а таксама па прычыне таго, што сэрца нязначна змешчана ўлева ў грудной клетцы. Пры гэтым у невялікай долі выпадкаў сэрца змешчана ўправа, такое становішча называецца дэкстаркардзіяй. З-за звычайнага змяшчэння сэрца ўлева, а таксама таму, што сэрца знаходзіцца паміж лёгкімі, левае лёгкае менш за правае і мае сардэчную выемку, дзе і змяшчаецца сэрца. Сэрца мае форму конусу з асновай, звернутай уверх і крыху назад, і верхавінай, накіраванай ўніз і наперад (звужаецца да вяршыні грудзіны). Дарослае сэрца мае масу 250-350 г. і, звычайна, па памерах роўна кулаку чалавека: 12 см у даўжыню, 8 см у шырыню і 6 см таўшчынёй. Пры некаторых паталагічных станах, а таксама ў добра падрыхтаваных спартсменаў сэрца можа мець значна павялічаныя памеры.
Парокі сэрца — паталагічныя змены анатамічнай структуры сэрца і пачатковай часткі сасудаў, што адыходзяць ад яго. Парокі могуць прыводзяць да парушэнняў гемадынамікі.
Парокі сэрца падзяляюцца на
Набытыя парокі сэрца класіфікуюць
Доўга існуючыя парокі вядуць да развіцця хранічнай і вострай недастатковасці кровазвароту, да парушэнняў рытму і іншых ускладненняў. Лячэнне кансерватыўнае, хірургічнае.