Сюжэт — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. Паводле М. Горкага, сюжэт — гэта «сувязі, супярэчнасці,
сымпатыі, антыпатыі і ўвогуле ўзаемаадносіны людзей — гісторыі росту і арганізацыі таго ці іншага характару, тыпу». У аснове сюжэту заўсёды ляжыць пэўны жыццёвы канфлікт. З’яўляючыся важным сродкам даследавання з’яў рэчаіснасці ў іх узаемасувязях, прычынна-выніковых адносінах і супярэчнасцях, сюжэт мае канкрэтна-гістарычны характар; у сюжэце выяўляюцца канфлікты, уласцівыя пэўнай нацыі, класу, эпосе.
Вылучаюцца такія элементы сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка і эпілёг (экспазіцыі і эпілога ў творы можа і не быць). Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй твора, хаця па аб’ёме за яе вузейшы (апрача сюжэту, кампазіцыя аб’ядноўвае г. зв. пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні малюнкаў прыроды і быту, аўтарскія развагі, лірычныя адступленні і інш.) Творы лірычныя сюжэту не маюць. Замест логікі разгортвання падзей у іх назіраецца своеасаблівая логіка
выяўлення пачуццяў. Аднак сюжэт прысутнічае ў ліра-эпічных творах паэмах, баладах, байках), у
вершаваных раманах, аповесцях, апавяданнях. Нярэдка ў паэзіі сустракаюцца і сюжэтныя вершы («Лён» Я. Купалы, «У вёсцы», «Страцім — лебедзь» М. Багдановіча і інш.).
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
- Сюжэ́т // Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4.
- Сюжэ́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сюжэ́т // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 441. — 663 с.
- Кормилов С. И. Сюже́т и Фа́була // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — Москва : Интелвак, 2001. — Стб. 1048—1049. — 1596 стб. — Имен. указ.: стб. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х. (руск.)
- Сюже́т / Поспелов Г. Н. (С. в литературе) // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 150. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)