Сюй Чжыхун

Сюй Чжыхун
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1942(1942-10-14) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, батанік, палітык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюй Чжыхун (кіт. спр. 许智宏, піньінь Xǔ Zhìhóng; нар. 1942) — кітайскі біёлаг, фізіёлаг раслін, батанік, малекулярны генетык. Былы Прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта (1999—2008), прафесар і віцэ-прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук (1992)[1], дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў[2]. Прэзідэнт International Association for Plant Tissue Culture and Biotechnology (2002—2006)[3]. Дырэктар Шанхайскага біялагічнага цэнтра (Shanghai Research Center of Life Sciences). Даследаваў біятэхналогію раслін, працэсы вырошчвання раслін на цыталагічнай аснове з дапамогай культываваных клетак, уключаючы сою, арахіс, алама і іншыя важныя сельскагаспадарчыя расліны[1].

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1942 года на акупаванай японцамі тэрыторыі ў павеце Усі правінцыі Цзянсу[1]. У 1965 годзе скончыў Пекінскі ўніверсітэт (факультэт біялогіі), затым аспірантуру Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін Акадэміі навук Кітая, дзе застаўся пасля заканчэння вучобы[1]. У 1979-1981-займаўся навукова-даследчай працай у Вялікабрытаніі (Універсітэт Нотынгема). З 1983 года намеснік дырэктара Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). У 1988-1996-узначальваў лабараторыю малекулярнай генетыкі раслін (National Laboratory of Plant Molecular Genetics, SIPP).

З 1991 года дырэктар Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). З 1992 года віцэ — прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук.

У 1997 годзе абраны акадэмікам Кітайскай акадэміі навук. У 1999—2008 гадах прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта[1]

Узнагароды і прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Xu Zhihong 许智宏. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2013.
  2. Xu Zhihong talks about higher education issues. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012.
  3. а б в г Former Peking University President revisits Griffith University(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012.