Сядлецкі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet w Siedlcach | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet w Siedlcach |
Міжнародная назва | University of Siedlce |
Заснаваны | 1969 |
Рэктар | Міраслаў Мінкіна |
Рэктар | Mirosław Minkina[d][1] |
Студэнты | 5 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Седльцы |
Юрыдычны адрас |
вул. Канарскага 2, 08-110 г. Седльцы, Польшча |
Сайт | uph.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядлецкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Siedlcach) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Седльцах.
Заснаваны ў 1969 годзе. Вядомы таксама як Падляская акадэмія (1999-2010), Вышэйшая аграрна-педагагічная школа ў Седльцах (1977-1999), Вышэйшая педагагічная школа ў Седльцах (1974-1977), Вышэйшая настаўніцкая школа ў Седльцах (1969-1974). Статус універсітэта вучэльняй атрыманы ў адпаведнасці з законам ад 23 ліпеня 2010 года аб прысваенні Падляскай акадэміі найменавання Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук. У склад універсітэта ўваходзяць 5 факультэтаў, у рамках факультэтаў існуюць таксама профільныя інстытуты.