Поўнае імя | Сяргей Ігаравіч Курганскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 мая 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Курганскі (нар. 15 мая 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік.
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёмана». У 2005 годзе з’яўляўся ў асноўнай камандзе гродзенцаў, але пазней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 года трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там асноўным брамнікам), правёў у гэтым клубе адзін год. Другую палову 2008 правёў у складзе мінскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасля Аляксандры Сулімы. Некаторы час з-за дыскваліфікацыі Сулімы трапляў у стартавы склад мінчан.
Сезон 2009 правёў у «Белшыне», разам з якой выйграў Першую лігу. У 2010 годзе выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 стаў выступаць у клубах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпру» дапамагаў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Першую палову 2013 года знаходзіўся без клуба, пасля чаго стаў іграком «Слоніма». У 2014 годзе быў асноўным брамнікам «Ліды».
У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Нёманам»[3]. Пачынаў сезон 2015 у якасці другога брамніка, але неўзабаве выцесніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў аснове. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[4]. У сезоне 2016 ужо быў трывалым першым брамнікам каманды.
Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года Курганскім цікавілася брэсцкае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Гродна на наступны год[5]. Сезон 2017 распачаў у аснове, аднак у маі выбыў з-за траўмы, і пазней стаў саступаць месца ў складзе Уладзіміру Жураву. У лістападзе 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6]. Сезон 2018 пачынаў у якасці асноўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 года вярнуўся ў строй і зноў атрымаў месца ў аснове.
У снежні 2018 года падпісаў пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[7]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, аднак у ліпені атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў верасні стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[8].
У 2020—2021 гадах не меў трывалага месца ў складзе, чаргаваўся з іншымі брамнікамі, пераважна з Дзмітрыем Дударам. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[9]. У 2022 годзе правёў толькі тры матчы ў Вышэйшай лізе за клуб.
У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Нёмана» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца з гродзенцамі. У ліпені 2023 года абвясціў пра сыход з клуба[10] і далучыўся да «Макслайна»[11]. У снежні 2023 года пакінуў «Макслайн»[12].
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].